Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв’ю тэлеканалу NBC заявіў, што не выключае пастаўкі зброі лівійскім паўстанцам.

«Рашэння аб пастаўках зброі няма, але я не выключаю яго», — сказаў Абама.

Ён адзначыў, што ЗША ўжо пастаўляюць паўстанцам камунікацыйнае абсталяванне, медыкаменты і транспартную падтрымку.

Па словах Абамы, Кадафі рана ці позна вымушаны будзе пакінуць уладу.

Тым часам, як паведамляе Reuters, у ноч на сераду ў непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі Кадафі ў Трыпалі адбыліся два магутныя выбухі. Аб магчымых ахвярах нічога не паведамляецца.

У сваю чаргу, паўстанцы патрабавалі ад кааліцыі нанесці авіяўдары па сілах Кадафі ў Місураце.

«Сілы Кадафі выкарыстоўваюць цяжкую артылерыю, танкі. Людзі пакідаюць жыллё, уцякаюць, каб выратаваць свае жыцці. Яны спрабуюць хавацца ў школах, мячэцях. Гуманітарная сітуацыя вельмі цяжкая», — расказаў у эфіры CNN прадстаўнік паўстанцаў, які прадставіўся чальцом гарадской рады Місураты.

«Неабходна, каб кааліцыя нанесла ўдары па танках», — адзначыў ён.

Паводле яго словаў, толькі за апошнія дзевяць дзён сілы Кадафі забілі 134 чалавекі. За апошнія шэсць тыдняў колькасць загінулых жыхароў горада, па яго словах, перавысіла 400 чалавек.

«Мы ўжо перасталі лічыць параненых»,
 — падкрэсліў ён.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?