2-гарадская клінічная бальніца Мінска пераедзе ў новыя карпусы, размешчаныя па вуліцы Энгельса. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў аўторак на прэс-канферэнцыі

Цяпер на вуліцы Энгельса ўзводзяць два корпусы. Бальніца будзе аснашчана сучасным медыцынскім абсталяваннем, у ёй будуць камфортныя палаты для пацыентаў — на 2–3 чалавекі, з санвузлом і душавой, расказаў мэр сталіцы. «Гэта будзе прынцыпова новая клініка, якую будуе горад. Бо стварыць неабходныя ўмовы для знаходжання пацыентаў у дзеючай клініцы, размешчанай па вуліцы Багдановіча, немагчыма», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Пасля завяршэння будаўніцтва новых карпусоў неабходна будзе вызваліць тэрыторыю старой бальніцы. «Гэта помнікі архітэктуры. Логіка сучаснага развіцця горада падказвае, што там трэба размяшчаць нешта іншае, што будзе служыць абсалютнай большасці насельніцтва», — перакананы Мікалай Ладуцька.

На будаўніцтва карпусоў 2-й гарадской клінічнай бальніцы плануецца зрасходаваць амаль Br200 млрд. бюджэтных сродкаў. Плануецца, што першая чарга аб’екта аховы здароўя будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў 2011 годзе.

Мікалай Ладуцька таксама дадаў, што ў рабоце знаходзіцца праект па ўзвядзенню новай клінічнай бальніцы ў пасёлку Навінкі. «Эскізны праект распрацаваны, гатовы першы этап архітэктурнага праекта. Бальніца размесціцца на тэрыторыі клінічных устаноў у Навінках — такое рашэнне прынята для таго, каб дапоўніць гэту тэрыторыю, каб яна развівалася», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?