Зняволеныя актывісты анархісцкага руху Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаёмяцца з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення скончыцца 12 красавіка, затым справу перададуць у суд.

Нагадаем, што маладзёнам былі прад’яўлены абвінавачанні адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне — ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ («Кампутарны сабатаж»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?