На Маладзечанскім СП «Мінскі мэблевы цэнтр» змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі. Як сцвярджаюць кампетэнтныя асобы, гэта вынік выбарчай кампаніі.

Галоўны ідэолаг ММЦ Мікалай Цюракін стаў вядомым пасля таго, як арганізаваў на прадпрыемстве датэрміновае галасаванне супрацоўнікаў са строгай справаздачнасцю. У інтэрнэце былі размешчаныя фота папераў для ўліку тых, хто прагаласаваў, якія патрабаваў запаўняць ідэолаг, — гэта атрымала шырокі рэзананс. Тады справа намаганнямі праваабаронцаў дайшла да пракуратуры. Хоць у распачынанні крымінальнай справы на Мікалая Цюракіна пракуратура адмовіла, па заканчэнні некалькіх месяцаў ён усё ж быў адпраўлены «ў адстаўку».

Цюракін быў пенсіянерам, але на заслужаны адпачынак не збіраўся, таму і на выбарах стараўся асабліва. Хутчэй за ўсё, вядома, з ідэолагам рассталіся не праз яго стараннасць, а праз непрыемны для кіраўніцтва прадпрыемства рэзананс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?