Тэматычны нумар «ARCHE» «Плоць і кроў БНР», а таксама яшчэ 4 тоўстыя нумары за 2009 год усяго за 25 тыс. рублёў*
Толькі да 10 красавіка можна замовіць пяць нумароў часопіса «ARCHE» за 2009 год усяго за 25 тыс. рублёў. У камплект уваходзіць аздоблены сотнямі ўнікальных ілюстрацый тэматычны нумар, прысвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім — трохсотстаронкавая публікацыя Уладзіміра Сакалоўскага «Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне» (друкуецца больш за 300 арыгінальных дакументаў, прысвечаных дзейнасці БНР у Заходняй Еўропе), а таксама даследаванні Андрэя Чарнякевіча «Паміж грызнёй і барацьбой. Беларускі палітычны нацыяналізм у Горадні (канец 1918 — пачатак 1921 гг.)», Міхала Галэндака «Беларуская палітыка ў Сярэдняй Літве», Альгімантаса Каспаравічуса «Праект сакрэтнага пагаднення 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай» і інш.
У камплект таксама ўваходзяць нумары:
1–2/2009. Змяшчае ў тым ліку даследаванне Яна Запрудніка «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906 — 1917 гг.)"
5/2009. У нумары: Зміцер Саўка. „Мазаічная арфаграфія: з нагоды прыняцця Правапіснага
6/2009. У нумары: Яраслаў Рудзіш & Ярамір 99. Алаіз Небель. «Прахаціцкі бурштын», Алеш М. Шванца. «Менскія аркушы», Бара Грэгарава. «камень — гара — папера», Петра Гулава. «Пластыкавыя апартаменты».
11–12/2009. У нумары: Алег Ліцкевіч. «Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XIV — пачатку XV стст.», Сяргей Запрудскі. «Некаторыя заўвагі аб вывучэнні „трасянкі“, або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук», Кшыштаф Пагажэльскі, Кшыштаф Сыховіч. «Сэксот «Кастусь», Служба бяспекі і беларускае асяроддзе на Беласточчыне, «Мы застанемся чыстымі сумленнем перад гісторыяй і народам…» 118 Лістоў Уладзіміра Дубоўкі да Адама Бабарэкі.
Каб аформіць замову, дашліце
Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрымання пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць не трэба.
Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Замова»
Прапанова дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і толькі да вычарпання складскіх запасаў. Спяшайцеся!
* Без уліку кошту дасылкі.
Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага





