31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі правядзе экспэртызу польскага закону «Аб карце паляка» на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Падставай для гэтага стаў зварот у суд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад 23 лютага.
Права выказваць думку пра
Падчас абмеркаваньня пытаньня пра «карту паляка» ў Палаце прадстаўнікоў прагучала, што такую карту маюць больш за 14,5 тысячы чалавек і што ў Беларусі жыве 400 тысяч этнічных палякаў.
Карта паляка — гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, замацаваныя законам «Аб карце паляка», які быў прыняты Сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.
«Карту паляка» мае права атрымаць асоба, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і пры тым заяўляе пра сваю прыналежнасьць да польскай нацыі і выконвае абавязкі, якія вынікаюць са згаданага закону.
Для атрыманьня карты трэба валодаць польскай мовай на базавым узроўні, мець
Уладальнік карты мае права атрымліваць доўгатэрміновую шматразовую візу для знаходжаньня на тэрыторыі Польшчы і легальна працаваць там без атрыманьня дазволу на працу, займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, праяжджаць па чыгунцы з





