Рэгулярныя чартарныя турыстычныя рэйсы ў Анталію (Турцыя) з мая па верасень 2011 года будуць ажыццяўляцца з аэрапорта Брэст,
паведаміў кначальнік Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Міхаіл Скрабко.

Паводле яго слоў, ініцыятыва чартараў па маршруце Брэст — Анталья — Брэст належыць расійскаму тураператару Tez Tour. Палёты будзе ажыццяўляць кампанія «Белавія» на самалёце «Боінг 737–300», які мае 148 пасадкавых месцаз. Час палёту ў адзін бок складзе 2,5 гадзіны.

Першы вылет па маршруце Брэст- Анталья прызначаны на 27 мая, апошні — на 29 верасня. Паводле інфармацыі тураператара, авіярэйсы з Брэста ў Анталью на працягу летняга сезона будуць ажыццяўляцца да 6 раз у месяц з рознай перыядычнасцю: на 7, 9, 10, 11 і 12 начэй.

Брэсцкі аэрапорт функцыянуе з 1976 года, мае міжнародны статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?