У «Белнафтахіме» падпісаны загад № 114 ад 29 сакавіка аб чарговым падаражэнні бензіну. Рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10% ужо з 31 сакавіка.
Вестка пра падаражэнне паліва ўтварыла чэргі каля заправак.
Спачатку гэтую інфармацыю апублікавалі блогеры, а тады яе пацвердзіла агенцтва «Інтэрфакс».
Новыя цэны складуць:
Дызельнае паліва — 3150 рублёў (было 2850, рост 10,6%)
Учора ж Нацбанк паведаміў пра фармаванне паралельнага курсу абмена рубля для прадпрыемстваў на пазабіржавым рынку. Ён дазволены на 10% большы, чым курс для насельніцтва.
На мінскіх запраўках выстраіліся доўгія чэргі — з 31 сакавіка рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10%. Нават на невялікіх АЗС, як, напрыклад, на перасячэнні вуліц Казлова і Платонава, у чэргах чакаюць па некалькі дзясяткаў аўто. «Поўны бак, калі ласка» — гэтая просьба найбольш часта гучыць сёння на мінскіх АЗС.
Глядзі яшчэ: Фотафакт: Беларусы запраўляюцца перад чарговым падаражаннем паліва





