Былы кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі нават выклаў адпаведны фотарэпартаж на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Праўда, без каментарыяў.

Мяркуючы па фотаздымках, адбіткі пальцаў у Аляксадра Зімоўскага ўзялі проста ў кватэры. Дарэчы, «новы сэрвіс» беларускіх праваахоўных органаў здымаць адбіткі пальцаў дома набывае папулярнасць. Прынамсі, такіх гісторый расказваюць усё больш і больш.

Днямі адкаталі пальчыкі і ў былога міністра спорта і турызма Беларусі Юрыя Сівакова, якога падазраюць у датычнасці да спраў аб гучных знікненнях. Наколькі нам вядома, пальчыкі ў генерала адкатвалі на кафедры крыміналістыкі Акадэмііі Міністэрства ўнутраных спраў, дзе той апошнім часам выкладае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?