Прадпрынятая Нацбанкам РБ мера па пашырэнні валютнага калідора на пазабіржавым рынку з 2% да 10% хоць і з’яўляецца крокам у правільным кірунку, аднак не палепшыць сітуацыю з дэфіцытам валюты ў краіне.
Такое меркаванне адлюстравана ў аналітычнай запісцы экспертаў аўстрыйскага банка Raiffeisen.
«Мы расцэньваем павелічэнне гнуткасці абменнага курсу як крок у правільным кірунку…», — кажуць аўтары нататкі.
«У той жа час мера здаецца палавіністай і нізкаэфектыўнай», — адзначаюць эксперты банка.
Паколькі банкі прапаноўваюць да продажы на пазабіржавым рынку толькі валютную выручку сваіх кліентаў, а не свае валютныя актывы, а курс пазабіржавым рынку ўжо даўно пераадолеў усталяваны Нацбанкам ліміт, то дадзеная мера, перакананыя эксперты Raiffeisen, не зможа ажывіць пазабіржавы рынак.
«Такім чынам, рашэнне аб 10%-ым калідоры на найбольш неліквідным сегменце валютнага рынку хутчэй прынята для захавання твару Нацбанку, які не жадае ўступаць у поўную канфрантацыю з насельніцтвам у выглядзе дэвальвацыі», — пішуць яны.
На думку экспертаў, у чаканні далейшага паслаблення рубля, прадпрыемствы аддадуць перавагу назапашванню сваіх валютных актываў, чым продажу іх па заніжаным курсе.
Raiffeisen не выключае, што ў бліжэйшы час Нацбанк пойдзе на чарговыя меры для скарачэння дэфіцыту валютнай ліквіднасці, уключаючы далейшае падвышэнне гнуткасці абменнага курсу — паўнавартасную дэвальвацыю.





