Беларускія аўтадылеры прыпынілі продажы новых аўтамабіляў. На такі крок яны былі вымушаныя пайсціад няпэўнасці на валютным рынку.
Аднаўленне продажаў чакаецца ў пачатку красавіка, калі для дылераў, магчыма, праясніцца сітуацыя з набыццём валюты.
Паводле словаў старшыні праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргея Міхневіча, у апошнія два тыдні мала каму з дылераў удалося набыць
«У такой сітуацыі аўтадылеры былі вымушаныя прыняць рашэнні аб прыпыненні продажаў аўтамабіляў», — тлумачыць Міхневіч.
Нейкі прасвет для аўтадылераў можа наступіць ужо на наступным тыдні. З 1 красавіка зноў ўводзіцца спрошчаны рэжым куплі валюты для банкаў на таргах Беларускай
Пастановай ад 22 сакавіка галоўны банк краіны адмяніў раней уведзенае
Аўтадылеры разлічваюць, што гэта дасць магчымасць набываць валюту ў аб’ёме, неабходным для вядзення бізнесу.
«1 красавіка дылеры пачнуць размяшчаць заяўкі на куплю валюты і глядзець, якім чынам і па якім курсе яе будуць прадаваць банкі. Калі ўсё нармалізуецца, то, адпаведна, дылеры нармалізуюць свае продажы. Калі зноў ўзнікнуць цяжкасці з купляй валюты,
то продажы не будуць адноўленыя да тых часоў, пакуль праблема з набыццём валюты не будзе вырашана», — канстатуе старшыня БАА.
Характарызуючы сітуацыю з продажамі аўтамабіляў на фоне праблем на валютным рынку, Сяргей Міхневіч адзначае, што палітыка Нацбанка па стабілізацыі не прыводзіць да чаканага эфекту.
Сітуацыя, наадварот, пагаршаецца.
«Абмежаванні па валюце для імпарцёраў, а таксама паніка на ўнутраным рынку прывяла да таго, што імпарцёры не ў стане забяспечыць попыт не толькі на аўтамабілі, але і ўсёй запатрабаванай на рынку імпартуемай прадукцыі.
У выніку грамадзяне вывозяць валюту, каб купіць патрэбныя ім тавары імпартнай вытворчасці ў суседніх краінах.
Важная дэталь. Імпарцёры на ўвоз гэтай прадукцыі патрацілі б у 1,5 разу менш валюты, так як купляюць прадукцыю па аптовым заводскіх цэнах. Адпаведна, грамадзяне вывозяць валюты ў 1,5 разы больш, бо купляюць тавары па рознічных цэнах».
Да дэфіцыту валюты на ўнутраным рынку, па меркаванні Міхневіча, прывяла ў тым ліку недальнабачная палітыка па пошлінах на імпартныя аўтамабілі.
«У мінулым годзе
Гэты прагноз цалкам апраўданы. Па дадзеных Белстат, толькі за студзень у краіну было ўвезена больш за 15 тысяч аўтамабіляў, што ў 2,18 разы больш, чым у студзені 2010 года. Пры такой дынаміцы ўвозу адток валюты за мяжу можа пераадолець леташнюю планку ў 1,5 млрд. даляраў.
Між тым вялізны попыт па боку насельніцтва на аўтамабілі
«На аўтарынку ў Ждановічах БМВ
Кошты выраслі таксама
У аўтасалонах цэны на аўтамабілі таксама пайшлі ўверх прыкладна на 5%
Як падкрэслівае Сяргей Міхневіч, аўтадылеры будуць фарміраваць сваю курсавую палітыку зыходзячы з курсу куплі валюты на пазабіржавым рынку.
Ён не выключае, што кошты ў залежнасці ад кошту валюты могуць вырасці і на 20%.
Сітуацыя на валютным рынку негатыўна адбілася і на развіцці аўтасэрвісу, які ў мінулым годзе
Як тлумачыць Міхневіч,
«Калі сітуацыя не зменіцца, то ў бліжэйшыя месяцы дылеры будуць вымушаныя адмаўляць кліентам у абслугоўванні ў сувязі з адсутнасцю магчымасці купіць валюту для набыцця запчастак. Гэта прывядзе да яшчэ большаму адтоку валюты за мяжу, куды грамадзяне будуць вымушаныя ехаць для набыцця запчастак або для абслугоўвання на замежных СТА. Акрамя таго, такая сітуацыя справакуе рост нелегальнага аўтасэрвісу ўнутры краіны», — лічыць старшыня БАА.
Дзіўна, але на фоне поўнай нестабільнасці дылеры прагназуюць невялікі рост рынку новых аўтамабіляў па выніках першага квартала.





