Аўстрыйская холдынг Strabag гатовы ўдзельнічаць у будаўніцтве горна-ўзбагачальнага камбіната на базе Сітніцкага радовішча будаўнічага каменя на Лунінеччыне. Інвестарам хоча стаць і нямецкая кампанія.
У 2009 годзе Міністэрства прыродных рэсурсаў заяўляла, што Сітніцкае радовішча перадавацца замежнікам не будзе. Яго перадалі на баланс РУПП «Граніт», якое знаходзіцца непадалёку.





