Цэламу шэрагу апазіцыйных палітыкаў істотна змякчылі абвінавачванні.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве унутраных справаў.
У лік «змякчаных» трапілі Уладзімір Някляеў, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Віталь Рымашэўскі, Наста Палажанка.Усе яны цяпер сталі абвінавачвацца не ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а ў падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх.
Калі па першым абвінавачванні за кратамі яны маглі апынуцца тэрмінам да 15 гадоў, то цяпер ім пагражае не больш за тры, але ўсё можа абысціся штрафам ці «хіміяй». Па артыкуле 342 судзілі ўдзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці». Усе яны тады атрымалі ў пакаранне «хатнюю хімію».
Цікава, што ў спіс «не такіх кепскіх» не трапіў ніводзін з вязняў, што адмаўляюцца даваць паказанні, — Павел Севярынец, Зміцер Бандарэнка, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька.
Як піша блізкае да лукашэнкаўцаў агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на
З перакваліфікаваных толькі Фядута працягвае знаходзіцца ў «амерыканцы», а Някляеў — пад хатнім арыштам. Астатнія вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.
Усе лідары «Гавары праўду» трапілі ў спіс «лепшых».





