Навукоўцы ўніверсітэта Арызоны даследавалі 85 крамных калясак з чатырох штатаў ЗША. Вынікі, атрыманыя падчас вывучэння мазкоў, шакавалі спецыялістаў.Так, на 72% «паддоследных» былі выяўленыя сляды бактэрый. Адпаведна, наведвальнікі буйных крамаў з вялікім «пасажырапатокам» рызыкуюць атрымаць разам з прадуктамі харчавання кішэчную інфекцыю. Што ўжо казаць пра дзяцей, якіх бацькі часта катаюць па гандлёвых залах у калясках? Зрэшты, гаворка пра Амерыку. «НГ» вырашыла высветліць, ці праходзяць каляскі і кошыкі санітарную апрацоўку ў беларускіх крамах і супермаркетах.
Прадстаўнікі большасці гандлёвых сетак у адказ на пытанне толькі разводзяць рукамі: «Напэўна, іх мусяць мыць».Праўда, апісаць працэс гэтага самага мыцця маглі далёка не ўсё.
— У нас каляскі і кошыкі ў канцы кожнага працоўнага дня праціраюць і мыюць адмысловым сродкам, — расказалі ў адной з крамаў «Суседзі». — Усе патрабаванні санэпідслужбы мы выконваем.
Праўда, патрабаванні гэтыя даволі абстрактныя.
— У адпаведнасці з санітарнымі правіламі ўсё абсталяванне на прадпрыемствах павінна трымацца ў чысціні, — патлумачыла загадчыца аддзялення гігіены харчавання
Іншымі словамі, каляску або кошык досыць працерці вільготнай анучай з мылам адзін раз на дзень. Праўда, каб пазбавіцца ад усіх мікробаў, гэтага недастаткова.Так што заклік мыць рукі, прыйшоўшы дадому, гучыць вельмі нават актуальна.





