Ёй было 75 гадоў. Яна адышла ў Маскве ў сераду ў сябе дома.

Такой яна палюбілася мільёнам.

Такой яна палюбілася мільёнам.

Такой яна падавала сябе.

Такой яна падавала сябе.

Яна знімалася да апошніх гадоў свайго жыцця.

Яна знімалася да апошніх гадоў свайго жыцця.

У лютым Гурчанка зламала сабе сцягно. Гэта здарылася на слізгаце, калі яна выгульвала сабак. Церазверцельны пералом цяжка паддаецца лекаванню.

30 сакавіка Людміле Гурчанка зблажэла, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», ёй выклікалі хуткую дапамогу, аднак лекары выратаваць жыццё актрысы не змаглі.

Кагадзе Гурчанка перанесла складаную хірургічную аперацыю.

Людміла Гурчанка грала ў тэатры і кіно, а таксама спявала. Яна была адной з самых яркіх постацяў савецкага шоу-бізнэсу.

Яна нарадзілася ў 1935 годзе ў Харкаве. Вядомай стала зусім юнай, у 21 год. Тады яна знялася ў дэбютнай навагодняй камедыі Эльдара Разанава «Карнавальная ноч» — лёгкай, вясёлай гісторыі, што з’явілася ў часе калі імперыя скідала з сябе ледзяны панцыр сталінізму.

Яна была ў вечнай пагоні за хараством і асалодамі: пяць разоў замужам, у тым ліку за акцёрам Аляксандрам Фадзеевым і спеваком Іосіфам Кабзонам, яна першай з савецкіх актрыс зрабіла сабе першыя пластычныя аперацыі.
Яна жыла, як іграла. Усё гэта стварала яе легенду і вобраз. Яна апраналася ў пёры і стразы і не сыходзіла з экранаў тэлебачання да самай смерці. Пугачова пра яе спявала песню «Прымадона», і яна выходзіла на сцэну ў гэтым вобразе. У 48 гадоў яна стала народнай артысткай СССР — найвышэйшы ганаровы тытул для актрысы. Усяго яна знялася ў 96 фільмах.
«Песенька пра пяць хвілін» з фільма «Карнавальная ноч» (1956):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?