Пара думак пра атамную энэргетыку на «Новай Эўропе» ў сувязі з падзеямі апошніх тыдняў у Японіі:

«
як бы там ні было, у іншых краінах атамная энергетыка сябе ўсё ж збольшага апраўдала. На тэрыторыі Расіі працуюць дзесяць АЭС (у тым ліку пад Смаленскам), на тэрыторыі Украіны — чатыры без уліку Чарнобыльскай, якія забяспечваюць 47% патрэбаў краіны ў электраэнергіі.
Атамную энергетыку дазваляюць сабе і невялікія краіны:
па дзве АЭС працуюць у Нідэрландах, Бельгіі ды Фінляндыі, па адной — у Славаччыне (забяспечвае 20% патрэбаў у электраэнергіі, два новыя блокі працягваюць будавацца), Румыніі (забяспечвае 18% патрэбаў у энергіі) і Балгарыі (35% энергіі, яшчэ адна станцыя будуецца). У Швецыі працуе ажно тры станцыі (45% патрэбаў у электраэнергіі).
Беларусь мае патрэбу дыверсіфікаваць крыніцы энергіі. Альтэрнатыўныя крыніцы, пра якія любяць разважаць «зялёныя», для Беларусі малапрыдатныя, магчымасці для здабычы энергіі з прыліву, ветру ці сонца ў Беларусі адсутнічаюць.

Наша краіна хіба што мае пэўны патэнцыял у гідраэнергетыцы, досыць экалагічна бясшкоднай (за выключэннем патрэбы затапляць тэрыторыі пры будаўніцтва ГЭС). (…)

АЭС здаецца дастаткова прывабным праектам — калі адкінуць фактары палітычнага і арганізацыйнага кшталту. Толькі праблема ў тым, што ў гэтых самых фактарах хаваюцца сапраўдныя крыніцы для сумневаў у канкрэтным праекце беларускай АЭС.

»

Калі б не сённяшняя непразрыстая і адсталалая дыктатура, пра будаўніцтва АЭС у Беларусі сапраўды сапраўды можна было б разважаць сур'ёзна.

З іншага боку, дэмакратычная ўлада была б, магчыма, пад куды большым уплывам зялёнага і заходнееўрапейскага лобі, якія са сваіх забабонаў не дазволілі б пабудову АЭС і якія б маглі вельмі балюча, хай сабе і з ірацыянальных пазіцый, націснуць на чарнобыльскую траўму беларускага грамадства.

Спалучэнне лукашэнкаўскіх метадаў кіравання, расійскай карупцыі і лукашэнкаўска-крамлёўскіх палітычных інтрыгаў з атамнай энэргетыкай нараджае ў галаве вобраз, у якім недвухсэнсоўна фігуруюць малпа і граната. Таму лепш ужо ніякай АЭС, чым няведама якая АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?