30 сакавіка на«Мінск-Арэне» прайшоў пяты матч фінальнай серыі Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж мінскім «Юнацтвам» і гродзенскім «Нёманам».
«Нёман» выйграў 4:3 і скараціў лік у серыі да 2:3 на карысць «Юнацтва». Цікава, што першыя тры матчы «Юнацтва» выйграла, потым пацярпела две паразы.
Шосты матч серыі пройдзе 1 красавіка ў Гродне.
Серыя доўжыцца да чатырох перамог адной з камандаў.





