Крымінальная справа за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК) распачатая следчым аддзелам Кастрычніцкага РАУС Гродна ў дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, 19-гадовы хлопец расстраляў з пнеўматычнага пісталета пяць вокнаў у дзіцячай паліклініцы і тры акна і два ілюмінатары ў цеплаходзе, што прышвартаваўся на Нёмане. Прычым, адкрыўшы агонь па установе аховы здароўя, хуліган цэліўся ў тым ліку ў вокны, у якіх гарэла святло.

Максімальнае пакаранне за злоснае хуліганства — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?