Канцэрн «Белнафтахім» афіцыйна паведаміў аб павышэнні з 31 сакавіка ў сярэднім на 10% рознічных цэн на нафтапрадукты.

Рознічная цана за 1 літр складае: бензін Нармаль-80 — 3.150 рублёў (была 2.850; рост на 10,5%), бензін Аі-92 — 3.300 рублёў (3.000; +10%), бензін Аі-95 — 3.750 (3.400; +10,3%), бензін Аі-95-Еўра — 3.750 (3.400; +10,3%), дызельнае паліва — 3.150 рублёў (2.850; +10,5%).

Цэны павялічаныя «для павышэння эфектыўнасці працы нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і ў мэтах абароны ўнутранага рынку».

Гэта другое павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты на працягу месяца і з пачатку года. 3 сакавіка цэны ўзраслі ад 4,5% (бензін АІ-92) да 10,5% (дызпаліва).

Летась цэны на бензін павышаліся тройчы. Бензін даражэў 23 студзеня (у сярэднім на 2%), 27 лютага (у сярэднім на 7%) і 12 мая (у сярэднім на 6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?