Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (8-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў Маямі з прызавым фондам 4,5 млн. долараў.
У ноч на 31 сакавіка ў ¼ фіналу (пяты круг) яна за 1 гадзіну 20 хвілін абыграла бельгійку Кім Клейстэрс (2) — 6:3, 6:3. Статыстыка матчу (па protennislive.com): эйсы — 0:2 на карысць Клейстэрс, двайныя памылкі — 7:8,
Лік асабістых сустрэч стаў 4:2 на карысць Клейстэрс. Год таму менавіта яна перапыніла беларусцы шлях у чвэрцьфінал гэтага турніру (6:4, 6:0). У 2009 годзе Азаранка стала пераможніцай спаборніцтваў.
Наступнай саперніцай Азаранка будзе трэцяя ракетка свету Вера Званарова з Расіі. Беларуская спартсменка прайграе ў асабістых сустрэчах з ёй 2:6.
У другім паўфінале будуць змагацца расіянка Марыя Шарапава (13) і немка Андрэа Петкавіч (23), якая ў 1/8 фіналу выбіла з барацьбы лідара жаночага рэйтынгу Каралін Вазняцкі.
У паўфінал мужчынскага парнага разраду выйшлі «пасеяныя» пад другім нумарам Максім Мірны (6) і Дэніэл Нестар (3). У трэцім крузе
Зараз Мірны і Нестар згуляюць з чацвёртай парай турніру — аўстрыйцам Юргенам Мельцэрам (8) і немцам Філіпам Петцшнерам (12).