У справе абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках кропку ставіць рана. Сёння праваабаронцам стала вядома пра новага фігуранта справы аб «масавых беспарадках». Гэта Яўген Сакрэт (Секрет Евгений Вадимович).

Ён быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня 2010 года. Судом Фрунзенскага раёна Менска пакараны арыштам на 10 сутак (суддзя Вольга Комар). Пасьля Акрэсціна адразу патрапіў ў СІЗА № 1 на Валадарскага, дзе знаходзіцца і дацяпер.

Праваабаронцы заклікаюць блізкіх і сяброў Яўгена Сакрэта паведаміць дадатковую інфармацыю пра абвінавачванага на паштовую скрыню [email protected].

Усяго па справах, звязаных з Плошчай, на сёння праходзяць 60 асобаў. 10 з іх ужо асуджаныя ў часе штампаваных пад капірку судовых працэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?