У пракуратуры Гродзенскай вобласці праведзена акцыя для аказання дапамогі ў сацыяльным і бытавым устройстве асобам, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, наведваючы папраўчыя ўстановы, пракурор вобласці Віктар Марозаў звярнуў увагу на недастатковую колькасць мастацкай літаратуры ў бібліятэках, якімі карыстаюцца асуджаныя. Таму ён прапанаваў арганізаваць сярод работнікаў пракуратуры збор кніг для папаўнення фонду бібліятэк папраўчых устаноў.

У выніку было сабрана 270 кніг. Затым да збору мастацкай літаратуры для асуджаных падключыліся ўпраўленне ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама і гарадская бібліятэка імя Карскага. Усяго ў папраўчыя ўстановы было перададзена больш як 500 кніг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?