Знішчальнік F/A-18 °C Hornet ВПС ЗША выбухнуў на борце авіяносца «Джон Стэніс».
Інцыдэнт адбыўся ля берагоў Каліфорніі недалёка ад
Паведамляецца, што пілот самалёта ўжо рыхтаваўся да трэніровачнага палёту, калі ў знішчальніка з невядомай прычыны выбухнуў рухавік. У выніку інцыдэнту ніхто не загінуў, аднак чатыры чалавекі былі накіраваныя ў бальніцу, а яшчэ шасцярым дапамогу аказалі на месцы. Сам пілот знішчальніка ў выніку не пацярпеў.
Пажар здолелі хутка патушыць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, значнай шкоды караблю не нанесена, аднак самалёт давядзецца спісаць.Ад далейшых каментароў кіраўніцтва ВМФ ЗША адмовілася.
Карабель «Джон Стэніс» звычайна базуецца ў штаце Вашынгтон, а ў Каліфорнію прыбыў для правядзення вучэнняў.
Нагадаем, 22 сакавіка падчас аперацыі на тэрыторыі Лівіі пацярпеў крушэнне знішчальнік