Пра галадоўку Мікіта Ліхавід паведаміў сваёй маці Алене Ліхавід падчас спаткання, якое адбылося раніцай 31 сакавіка ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
«Сказаў, што пачынае галадоўку супраць прысуду, які лічыць незаконным і настойвае на яго адмене. Патрабуе, каб сведка, які даваў супраць яго паказанні, назваў тых, хто прымушаў яго ілжэсведчыць. Яшчэ сказаў, што на судзе адчуваў сябе больш свабодным, чым суддзя, пракурор і пацярпелыя. Падрабязнасці паведамлю пазней», — распавяла «Свабодзе» Алена Ліхавід.
29 сакавіка суддзя Партызанскага раённага суда Наталля Пыкіна прызнала





