Змякчэнне абвінавачанняў шэрагу фігурантаў па справе аб масавых беспарадках не паўплывала на пазіцыю Еўрасаюза.Пра гэта БелаПАН паведаміла Маяла Качыянчыч,
«Пазіцыя Еўрасаюза з нагоды сітуацыі ў Беларусі вельмі ясная і застаецца без зменаў», — заявіла Качыянчыч.
Яна нагадала аб патрабаванні ЕС да беларускіх уладаў «аб неадкладным і безумоўным вызваленні і рэабілітацыі ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах».
Паводле яе словаў, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі ЕС «гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва».
Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі
Як паведамлялася раней, следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 30 сакавіка змяніла абвінавачанне Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Уладзіміру Някляеву, Анастасіі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму і Аляксандру Фядуту. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Раней ім было выстаўленае абвінавачанне па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 15 гадоў пазбаўлення волі.
Максімальнае пакаранне па артыкуле 342 КК — тры гады пазбаўлення волі.





