31 сакавіка, а 18.00 у «Галерэі Ў» (Незалежнасці, 37А) — адкрыццё Месяца польскай літаратуры і творчая сустрэча зь Міхасём Андрасюком, беларускамоўным і — адначасова — польскамоўным літаратарам з Беласточчыны.
Падчас сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя дзвюх апошніх Андрасюковых кніг — беларускага зборніка апавяданняў «Вуліца добрай надзеі» і польскага раману «Вагон другога класу». Абедзве кніжкі — першакласныя. Фрагменты абедзвюх можна будзе сёньня пачуць у выкананні аўтара, а другую — яшчэ і ў беларускім перакладзе





