КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.
«Яны прапанавалі мне працу ў КДБ, абумоўлівалася магчымасьць працаўладкаваньня на поўную стаўку. Пасьля маёй адмовы мне было прапанавана супрацоўнічаць неафіцыйна. Ад мяне патрабавалася даносіць пра пляны
«Калі я адмовілася садзейнічаць, мне былі прад’яўленыя фота маіх сваякоў. Выкарыстоўваліся прамыя і ўскосныя пагрозы. Пагражалі адлічэньнем з БДУ, дзе я вучуся на другім курсе. Чыніўся ціск на маю дзяўчыну, сяброў і сваякоў», — дадае Красуцкая.
Спробы завэрбаваць Рамана Навоева пачаліся пасьля яго інтэрвію каналу BBC перад прэзыдэнцкімі
«Пасьля таго як я прыступіў да паўторнай здачы іспытаў, супрацоўнікі КДБ прадставілі ўжо гатовы кантракт, які заставалася толькі падпісаць.Калі я адмовіўся гэта зрабіць, мне сказалі, што я ня скончу БДУ, а ў выпадку празьмернай актыўнасьці — не давучуся нават да летняй сэсіі».
25 сакавіка супрацоўнікі КДБ распавялі бацькам Рамана пра яго гомасэксуальную арыентацыю.
«Чэкісты патэлефанавалі маёй маці і распавялі пра маю сэксуальную арыентацыю, пра
Раней супрацоўнікі КДБ спрабавалі завэрбаваць яшчэ аднаго актывіста «IDAHO Belarus», паведамляе Альтэрнатыўная моладзевая плятформа.





