Кандыдат у прэзідэнты, палітуцякач Алесь Міхалевіч у інтэрв’ю расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў, што змяніў сваё стаўленне адносна эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў.
«Натуральна, санкцыі недастатковыя. Калі памятаеце, я заўсёды выступаў супраць увядзення эканамічных санкцый. Але на сённяшні дзень я змяніў сваю пазіцыю. Бо калі адбываюцца катаванні, калі такая вялікая колькасць палітвязняў утрымліваецца ў абсалютна жахлівых умовах, то, натуральна, трэба праводзіць больш жорсткую палітыку.
З іншага боку, я ўпэўнены, што Еўрапейскі саюз не ў стане прыняць сапраўды тыя санкцыі, якія падарвуць беларускі рэжым. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, адмовіцца ад імпарта беларускіх нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтапераапрацоўкі.
Хацелася б, канечне, каб Еўропа, ды і Расія, праводзілі больш жорсткую палітыку ў дачыненні афіцыйнага Мінска,





