У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 2 красавіка, будзе прэзентавана дзіцячая кніжка, прысвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі — Грунвальдскай бітве, 600-годзем якой быў адзначаны 2010 год. Кніга з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей. У Віцебск завітае яе аўтар — Юры Усціновіч, гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз». Вечар з удзелам Юрася Усціновіча мусіць ператварыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі старадаўняй дуды.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ладзіцца МГА «Гісторыка» у межах грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Тэлефоны для даведак: 518-12-62 (мтс), 115-76-25 (velcom)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?