Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (8-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн. долараў.

У ноч на 1 красавіка яна выйграла ў трэцяй ракеткі свету Веры Званаровай з Расіі — 6:0, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну 16 хвілін. Статыстыка матчу: брэйк-пойнты — 5/8: 0/0, эйсы — 1:1, двайныя памылкі — 2:4, працэнт розыгрышаў з першай падачы — 69:68, працэнт выйгрышу першай падачы — 72:52, другой падачы — 69:35. Лік асабістых сустрэч стаў 6:3 на карысць Званаровай.

У вырашальным паядынку Азаранка сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Марыяй Шарапавай (13), якая ў паўфінале перамагла немку Андрэа Петкавіч (23) — 3:6, 6:0, 6:2. У асабістых сустрэчах фіналістак пакуль нічыя 2:2.

Азаранка выйграла турнір у Маямі ў 2009 годзе, а ў 2010-м выбыла ў 1/8 фіналу. Усяго ў яе актыве пяць выйграных турніраў (усяго гуляла ў фіналах 11 разоў). У Шарапавай 22 тытулы, а цяперашні фінал стане 34-м.

Як ужо паведамлялася, у фінале мужчынскага парнага разраду спаборніцтваў у Маямі згуляе Максім Мірны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?