Гродзенскі журналіст піша пра падтрымку людзей з вуліцы.

«Ад моманту прызнання мяне падазраваным у знявазе Аляксандра Лукашэнкі на мяне абрынулася хваля спачування», — піша Андрэй Пачобут у сваім блогу. — «У таксоўцы далі налепку на лядоўню з рэкламай фірмы. Таксіст: нам даручэнне далі такую рэкляму даваць толькі важным кліентам. Незнаёмы чалавек падайшоў і паціснуў руку: Вы за нас усіх адказваеце, хто так думае але маўчыць. Нават не хочацца людзей разачароўваць (я ж Луку не зневажаў). Ажно цяжка паверыць, што калісьці Лукашэнка карыстаўся ўсенароднай любоўю. Бачна, што ягоная звязда закатваецца. Калі і ўдасца ўтрымаць уладу, то толькі на штыках».

18 сакавіка 2011 г. Гродзенская абласная пракуратура завяла на журналіста Пачобута крымінальную справу №11025190007 па факце абразы Аляксандра Лукашэнкі. Следства налічыла з дзясятак артыкулаў у друкаваных і інтэрнэт-выданнях, а таксама ў блогу журналіста, якія, на думку следчых, маглі абразіць Лукашэнку. 29 сакавіка супрацоўнікі КДБ апісалі частку маёмасці журналіста.

Аднак, журналіста гэта не спыніла: 30 сакавіка «Gazetа Wyborcza» надрукавала артыкул Пачобута «Лукашэнка як тэрарыст».

Варта адзначыць, што падтрымку Андрэю Пачобуту выказваюць не толькі простыя людзі з вуліцы. За яго заступіліся старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. 30 сакавіка гродзенскія журналісты, напісалі калектыўную заяву ў абласную пракуратуру з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед калегі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?