Генеральны дырэктар ФК БАТЭ Анатоль Капскі на сустрэчы з заўзятарамі выказаўся адносна галоўнага трэнера зборнай немца Бернда Штанге. Капскі заўсёды быў супраць прызначэння замежніка на гэтую пасаду.

«Зараз я пераконваюся, што на тым выканкаме федэрацыі футбола, калі прымалася рашэнне пра трэнера, я меў рацыю. Я хачу, каб Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка працаваў у БАТЭ. Пры гэтым я заўсёды, яшчэ з часоў Юрыя Пунтуса, выступаў супраць сумяшчэння пасад. У нас у краіне шмат трэнераў: і дасведчаныя, як Байдачны, і маладыя, як Кубараў, Журавель, Сяднёў.

І не трэба шукаць прарокаў у чужой айчыне. Бо ў сустрэчах з Люксембургам і Албаніяй ужо згублена пяць пунктаў — ніякаму беларускаму настаўніку такога карт-бланша не давалі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?