Япіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай япархіі Веніямін падчас размовы з Віцебскай каардынатаркай аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Таццянай Севярынец паабяцаў, што будзе дабівацца сустрэчы яе сына, сустаршыні БХД Паўла Севярынца са святаром.
Магчыма, што нават непасрэдна праз старшыню КДБ Вадзіма Зайцава.

Апроч гэтага, уладыка паабяцаў ініцыяваць падпісанне дамовы паміж Праваслаўнай Царквой і КДБ, каб можна было дазволіць спавядаць людзей у СІЗА КДБ, як гэта робіцца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Сустрэча з япіскапам Веніямінам адбылася ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску пасля ўрачыстай службы ў дзень памінання святой Сафіі Слуцкай. Пасля сустрэчы Таццяна Севярынец і ўладыка разам памаліліся за вырашэнне ўзнятых пытаньняў. «Я таксама распавяла япіскапу пра тое, што Павал у камеры евангелізуе людзей, з якімі яго сутыкае лёс», — паведаміла Тацяна Яўгенаўна.

«Я дагэтуль вельмі ўражаная гэтай сустрэчай і размовай з уладыкам Веніямінам. Я шчыра дзякую яму, а таксама айцу Мікалаю з епархіі, які асабіста займаўся арганізацыяй сустрэчы», — адзначыла Таццяна Севярынец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?