У Ханоі абвешчана пра перанос заплянаванага на 11-12 сьнежня афіцыйнага візыту прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў прадстаўнік МЗС В’етнаму, "візыт адкладзены згодна з дамоўленасьцю абодвух бакоў".

Паводле МЗС В'етнаму, галоўнымі тэмамі сустрэч Лукашэнкі мусілі стаць пытаньні пашырэньня двухбаковых сяброўскіх дачыненьняў, перадусім эканамічнага супрацоўніцтва. Чакалася, што будзе падпісана каля 10 дакумэнтаў.

Дыпляматычныя дачыненьні паміж краінамі былі ўсталяваныя ў студзені 1992 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?