Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа «Паўднёвая Ваўкавышчына» ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».
1 мая. У праграме: Поразава (сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў «Багудзенкі» ХІХ ст., касцёл Св. Міхала Арханёла 20-х гг. ХІХ ст. у стылі класіцызму, класічная плябанія першай паловы ХІХ ст., сінагога канца ХІХ ст., царква Траецкая другой паловы ХІХ ст., шараговая забудова; Гнёзна — сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст, касцёл Св. Міхала Арханёла ў гатычным стылі 1524 г.; Мсцібава — касцёл Св. Яна Хрысціцеля, неаготыка; Падароск — сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў XVIII ст., царква Траецкая XVIII ст.; Краскі — сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў, нядаўна прададзены прыватніку; Лыскава — Траецкі касцёл і кляштар місіянераў XVIII ст., царква Раства Багародзіцы ў закапанскім стылі 1933 г.

Кантакты: (29) 111-73-32, (17) 262 73 43. Падрабязней на http://pomniki.budzma.org/vandrowki/pa-pawdnyovay-vawkavyshchynye

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0