4 красавіка савет рэспублікі прызнаў паўнамоцтвы новага члена верхняй палаты парламента — галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча.

Якубовіч быў уведзены ў склад савета рэспублікі ўказам Лукашэнкі ад 3 студзеня 2011 года.

Сёння ж савет рэспублікі абраў Якубовіча членам камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Нагадаем, што галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» кіраўніцтвам Еўрасаюза ўключаны у спіс неўязных у краіны ЕС.

Па пытанні абрання ў парадку дня сесіі значылася выступленне старшыні міжнароднай камісіі Ніны Мазай, але з-за невядомых прычын яно не адбылося.

Гаворачы пра ўваходжанне Якубовіча ў склад верхняй палаты, старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў адзначыў, што «гэта някепскі набытак». Ён паведаміў, што Якубовіч сам выказаў жаданне працаваць у камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?