Старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў, што 19 снежня апазіцыя справакавала ўладу на жорсткія дзеянні ў дачыненні да іх.

«На жаль,

Еўропа пайшла на паваду ў невялікай групы асоб, якія пайшлі на ўсё, толькі б прымусіць улады ўжыць да іх жорсткія меры і сарваць адносіны Беларусі і ЕС»,
 — заявіў А. Рубінаў, адкрываючы сесію савета рэспублікі нацыянальнага сходу, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Па словах А. Рубінава, апазіцыя «літаральна паразітуе на здаровым целе дзяржавы».

Спікер выказаў шкадаванне «пазіцыяй еўрапейскіх палітыкаў, якія прынялі за чыстую манету інсінуацыі кандыдатаў, якія прайгралі».

Звяртаючыся да членаў савета рэспублікі, А. Рубінаў заявіў, што задача сенатараў — «паслядоўна і аргументавана паказваць людзям сапраўдны стан спраў». Ён таксама выказаў пэўнасць у тым, што «ў бліжэйшыя гады нашы адносіны з Еўропай нармалізуюцца». «Як толькі зляціць чарговая прапагандысцкая антыбеларуская хваля, будзем імкнуцца да ўстанаўлення адносін», — сказаў А. Рубінаў.

У любой дэмакратычнай краіне заява, што апазіцыя паразітуе на здаровым целе дзяржавы была б раўназначная палітычнай смерці таго, хто гэта заявіў. Зрэшты, цяжка нават уявіць сабе, каб апаненты Меркель не мелі магчымасці на роўных выказваць свае погляды на ТВ або каб прэзідэнт Абама падслухоўваў сваіх канкурэнтаў з Рэспубліканскай партыі. Ну, а 

затрыманне сямі кандыдатаў у прэзідэнты ў вечар выбараў ці збіццё Някляева да непрытомнасці стопрацэнтова трапяць на чорныя старонкі кнігі рэкордаў Гінэса.
Відаць, Рубінаву моцна смыляць гэтыя раны, калі ён згадвае пра іх на адкрыцці сесіі савета рэспублікі.

У пошуках жа тэмаў для выступу «народнаму абранніку», прызначанаму Лукашэнкам, варта выйсці ў крамы і паслухаць, што людзі гавораць наконт росту цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?