Урад Беларусі 31 сакавіка ўвечары перадаў ў Міністэрства фінансаў Расіі праект праграмы мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі. Узгадненне праграмы з урадам Расіі з’яўляецца ўмовай для атрымання расійскага дзяржаўнага крэдыту памерам $1 млрд.
Па словах крыніцы агенцтва «Інтэрфакс», праграма выкладзеная на 6–7 старонках друкаванага тэксту, дзе апісаныя меры па ўзмацненні жорсткасці грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі. Аднамомантавая дэвальвацыя беларускага рубля не плануецца.
Расійскі бок яшчэ не сфармаваў сваё стаўленне да прапанаваных мер. Тэрміны новых перамоў па ўмовах выдзялення крэдыту таксама незразумелыя.

У той жа час суразмоўца агенцтва адзначыў, што змест праграмы не публікуецца, бо ён можа выклікаць паніку. Між тым, не факт, што ён будзе рэалізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?