У мінулым годзе Беларусь атрымлівала прыбытак ад вэнэсуэльскай нафты ў памеры 4–6 даляраў за тону, паведаміў 4 красавіка на сэсіі палаты прадстаўнікоў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Волкаў.

«У мінулым годзе ад вэнэсуэльскай нафты мы атрымлівалі станоўчы эфэкт на узроўні 4–6 даляраў за тону», — сказаў Волкаў.

Па яго словах, праз порт Адэсы ў Беларусь паступае азэрбайджанская нафта, якая паводле своп-схемы замяшчае вэнэсуэльскую. Акрамя таго, на «Нафтан» праз эстонскі порт Мууга паступае і «чыста вэнэсуэльская нафта».

Волкаў адзначыў, што ў свой час вывучалася пытаньне паставак у Беларусь нафты з Ірану, з шэрагу краін Афрыкі і Пэрсыдзкага заліва.

Адказваючы на пытаньне дэпутата аб пэрспэктывах пастаўкі іранскай нафты, Волкаў адказаў, што «ўсё пытаньне — у камэрцыйнай мэтазгоднасьці». «Але на сёньня няма з Іранам дамоўленасьцей, якія дазвалялі б мець супастаўны эфэкт, параўнальны з вэнэсуэльскім», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?