Вядомы расійскі паўабаронца Вадзім Яўсееў падпісаў кантракт з жодзінскім«Тарпеда-БелАЗ» . Паводле словаў футбаліста, вырашальным фактарам стала акалічнасць, што жодзінскі клуб трэніруе яго сябра Сяргей Гурэнка, з якім Яўсееў гуляў у маскоўскім «Лакаматыве».
«Не буду хаваць, што не падпісаў бы кантракту, каб „Тарпеда“ ўзначальваў іншы трэнер. Гэты фактар і прадвызначыў маё рашэнне», — сказаў Яўсееў у інтэрв’ю «Прессболу».
З жодзінскім «Тарпеда» Яўсееў знаходзіўся на другім перадсезонным зборы ў Турцыі. У Жодзіна ён пераязджае на правах свабоднага агента, заявіўшы, што яго галоўнае — гульнявая практыка.
***
Вадзіму Яўсееву — 35 гадоў. Прафесійную кар’еру пачаў у маскоўскім «Спартаку», за які гуляў у
За зборную Расіі Яўсееў правёў 20 матчаў. Вядомасць набыў пасля стыкавага матча ў адказ з Уэльсам адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы — 2004. Ён бездакорна апякаў галоўную зорку валійцаў Раяна Гігза і забіў вырашальны год. У адказ на цкаванне з боку валійскіх журналістаў і заўзятараў закрычаў на ўвесь свет у камеру пасля гульні: «Х*й вам! Зразумела? Х*й!».