Фізічнае ўздзеянне прымяніў ахоўнік адной з кіеўскіх школ 4 красавіка да карэспандэнта беларускага тэлеканала АНТ Аляксея Мартыненкі, паведамляе ўкраінскае выданне «Телекритика».

«Мы запісвалі на фоне будынка школы недалёка ад Шаўчэнкаўскага суда стэнд-ап, — паведаміў карэспандэнт. — Да нас падышоў ахоўнік школы і папрасіў перад здымкамі узяць дазвол у дырэктара школы. Я растлумачыў яму,

што мы здымаем у публічным месцы на вуліцы, таму дазволу ні ў каго не павінны прасіць, акрамя таго, паказаў яму 171 артыкул КК аб перашкодзе журналісцкай дзейнасці.

Потым узяў у аператара камеру і папрасіў ахоўніка на камеру растлумачыць, чаму ён перашкаджае нам працаваць. У адказ ахоўнік добра натрэніраваным прыёмам заламаў мне пальцы так, што яны хруснулі».

Паводле слоў Мартыненкі, міліцыя на выклік прыехала вельмі хутка і адразу запісала сведчанні відавочцаў здарэння. Справу ўладзілі па пагадненні бакоў, паколькі ахоўнік папрасіў прабачэння за свае дзеянні.

Здымачная група АНТ рыхтавала сюжэт пра антыалкагольныя праграмы ў навучальных установах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?