У першым квартале 2011 года Нацыянальным банкам Беларусі рэалізавана 447 атэставаных брыльянтаў агульнай масай 93,12 карата.

Выручка ад рэалізацыі па стане на 1 красавіка 2011 года склала каля 412,5 млн. беларускіх рублёў, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.

У галоўным банку краіны ўдакладнілі, што каля 30% атэставаных брыльянтаў прададзена за замежную валюту.

У 2010 годзе Нацбанкам Беларусі рэалізавана 1.600 атэставаных брыльянтаў агульнай масай 356,59 карата. Выручка ад іх рэалізацыі склала 1 млрд. 590 млн. беларускіх рублёў.

Нацбанк рэалізуе брыльянты са снежня 2005 года праз касы структурных падраздзяленняў. Продаж атэставаных брыльянтаў ажыццяўляецца як за рублі, так і за замежную валюту з аплатай у наяўнай і безнаяўнай форме. Цэны вызначаюцца ў залежнасці ад памеру камянёў, іх якасна-колеравых характарыстык, а таксама кан’юнктуры цэн на аналагічныя каштоўныя камяні на сусветным рынку і ў Расіі.

Нацбанк прапаноўвае для продажу брыльянты розных якасна-колеравых характарыстык і формаў аграньвання масай ад 0,05 да 2,55 карата, вырабленыя па расійскіх стандартах. У сусветнай англамоўнай класіфікацыі брыльянтаў russian cut («руская аграньванне») адпавядае ideal cut («ідэальнае аграньванне», ці «абсалютна бездакорны брыльянт»).

Усе прапанаваныя Нацбанкам для рэалізацыі каштоўныя камяні змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку, якая забяспечвае іх захаванасць і немагчымасць вымання без яе пашкоджання, а таксама выключае магчымасць падмены брыльянтаў. Кожны каштоўны камень суправаджаецца атэстатам якасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?