Тэмай Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка, сёлета стала праблема ўстойлівасці ўзбуджальнікаў захворванняў да супрацьмікробных прэпаратаў (антыбіётыкаў).

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 4 красавіка ў Мінску паведаміў кіраўнік краінавага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Беларусі Ягор Зайцаў.

Паводле яго слоў, празмернае і нерацыянальнае ўжыванне антыбіётыкаў выклікае рост ліку і з’яўленне тыпаў мікраарганізмаў, устойлівых да гэтых лекаў, што можа стаць прычынай смерці пацыента. Зайцаў адзначыў, што ў краінах ЕС штогод з-за гэтага памірае каля 25 тыс. чалавек. Ён дадаў, што такіх статыстычных даных па Беларусі няма, аднак «можна выказаць меркаванне,

што лічба немалая».

Гаворка ідзе пра такія інфекцыі, як туберкулёз са множнай лекавай устойлівасцю, так званы «залацісты стафілакок». Устойлівыя да лекаў формы могуць прымаць таксама ганакоккі, менінгакоккі, малярыя.

Сярод асноўных прычын з’яўлення ўстойлівых да лекаў інфекцый Зайцаў назваў прызначэнне антыбіётыкаў не па паказанні, самалячэнне, безрэцэптурны продаж антыбіётыкаў у аптэчнай сетцы. У Сусветны дзень аховы здароўя СААЗ заклікае дзяржавы распрацаваць план нацыянальных дзеянняў па барацьбе з гэтай праблемай, наладзіць маніторынг рэзістэнтнасці (устойлівасці) інфекцый, узмацніць кантроль за ўстойлівасцю інфекцый у арганізацыях аховы здароўя, выкарыстоўваць антыбіётыкі толькі для тэрапіі сельскагаспадарчых жывёл, але не як сродак прафілактыкі і стымулятар росту.

Як паведаміў загадчык аддзела мікрабіялогіі і імуналогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Леанід Цітоў, у 1997 годзе пры інстытуце мікрабіялогіі быў створаны рэферэнц-цэнтр па маніторынгу рэзістэнтнасці. Ён адзначыў, што за апошнія 10 гадоў сітуацыя з прымяненнем антыбіётыкаў у Беларусі «змянілася ў лепшы бок». Паводле слоў Цітова, знізілася прымяненне тых прэпаратаў, якія раней выклікалі высокі ўзровень рэзістэнтнасці. Ён таксама заўважыў, што

неабгрунтаванае спажыванне антыбіётыкаў абумоўлена іх даступнасцю ў гандлёвай сетцы.

Што да арганізацый аховы здароўя, то існуюць пратаколы лячэння інфекцыйных захворванняў. Разам з тым, растлумачыў Цітоў, у медыцынскіх установах розных рэгіёнаў узроўні прымянення антыбіётыкаў адрозніваюцца, што звязана з рознымі медыцынскімі школамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?