Сёння, 5 красавіка, пройдуць першыя два матчы ¼ фіналу найгалоўнага футбольнага клубнага турніру Еўропы — Лігі чэмпіёнаў.

У Мілане «Інтэр» згуляе з нямецкім «Шальке-04», а ў Мадрыдзе «Рэал» з лонданскім «Тотэнхэмам».

БТ пакажа матч «Рэал» — «Тотэнхэм» у жывым эфіры (пачатак трансляцыі ў 21:35), а «Інтэр» — «Шальке» -- у запісе.

У сераду гуляюць:

«Барселона» — «Шахцёр» Данецк, «Чэлсі» — «Манчэстар Юнайтэд».

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

У паўфіналах згуляюць пераможца пары «Рэал»/«Тотэнхэм» — «Барселона»/ «Шахцёр»; «Інтэр»/«Шальке» — «Чэлсі»/ МЮ.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая ў Лондане на стадыёне «Уэмблі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?