Пасля арышту ва ўдзельніцы Плошчы дабраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.

На Плошч Таццяна Грачанікава пайшла разам з мужам. І затрымалі іх разам. Мужа пасля выбараў выгналі з працы -- ён маляр. А вось у жонкі ўсё закруцілася нашмат горш.

Праз адміністрацыйны арышт Таццяна не трапіла своечасова на аперацыю. Жанчына мусіла быць прааперавана 20 снежня 2010. Але за дзень да гэтага апынулася за кратамі. На 15 сутак.

Яшчэ ўвосень у Таццяны знайшлі пухліну. Добраякасную. Дактары прызначылі аперацыю.

Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф. Але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Пакуль дайшла чарга... Аналізы паказалі, што добраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.

Таццяне дыягнаставалі спачатку рак ІІ ступені, а цяпер ужо і ІІІ-й.

Муж Таццяны, Юрась Шпак-Рыжкаў паведаміў, што ўжо адкрыты дабрачынны рахунак у банку, на якім можна пералічыць сродкі для дапамогі жонцы. Жанчына дрэнна сябе адчувае. Але верыць у выздараўленне. Верыць, што пабачыць спаўненне тых ідэалаў, дзеля якіх яна ішла на Плошчу.

Філіял 511, аддзяленне 273, ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск. Рахунак № 000 001, 9004-Р \ Дабрачынных рахунак. BYR. Грачанікава Таццяна Анатольеўна.

Нумары тэлефонаў для дадатковай інфармацыі: (017) 214-64-03 (Юрась), (033) 314-14-01 (Таццяна).

Электронная пошта [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?