Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда вынесла апраўдальны прыгавор у дачыненні далекара-псіхіятра Яўгена Дзедушкіна, які быў асуджаны за падпалы.
9 лютага 2009 года суд Навабеліцкага раёна Гомеля прыгаварыў
На следстве і судзе абвінавачаны сваю віну не прызнаў.
Гэта гісторыя, якая атрымала шырокі грамадскі рэзананс, пачалася летам 2008 года. Дзедушкін, які ў той час працаваў
запаліў сумку з матэрыі, у якой ляжалі бронекамізэлькі.
Паводле слоў абвінавачанага, ён выпадкова апынуўся на месцы пажару — убачыў зарава і вырашыў паглядзець, што адбываецца. Пасля публікацый у мясцовай прэсе аб затрыманні
Дзедушкін не быў згодны з прысудам і абскардзіў яго ў абласным і Вярхоўным судах. Крымінальная справа некалькі разоў пераглядалася, пакаранне змякчалася — да абмежавання волі. У СІЗА абвінавачаны правёў больш за год.
24 сакавіка абласны суд прызнаў Дзедушкіна невінаватым ва ўчыненні падпалаў і апраўдаў «
што выстаўленае Дзедушкіну абвінавачанне матэрыяламі справы не даказана»,— гаворыцца ў прыгаворы. Пакуль прысуд не набыў законную моц, і пракуратура можа яго апратэставаць.
«Я быў вінаваты толькі ў тым, што апынуўся не ў патрэбным месцы не ў патрэбны час.
Толькі праз месяц пасля пачатку следства з’явіўся нейкі сведка, які нібыта бачыў, як я ўчыняў падпалы. У прынцыпе, да гэтага часу, да апраўдальнага прысуду, я мог бы ўжо адсядзець і выйсці на волю
Ён пакуль не ведае, ці будзе спрабаваць спагнаць матэрыяльны або маральны ўрон з праваахоўных органаў за час, праведзены пад следствам і ў СІЗА. «Добра, што мне дапамагалі — маці, адвакат, сябры. Цяжка ўявіць, колькі намаганняў, часу і грошай пайшло на ўсе гэтыя цяжбы.
А што рабіць людзям, якія трапілі ў падобную сітуацыю і ў якіх няма ні сваякоў, ні грошай, ні элементарнай прававой дасведчанасці?» — сказаў былы зняволены.