Кадры шчаслівага выратавання абляцелі ўвесь свет. Пазней сабаку адшукаў гаспадар.

 Бань праплавала ў моры тры тыдні.

Бань праплавала ў моры тры тыдні.

У пятніцу 1 красавіка берагавая ахова Японіі заўважыла з верталёта сабаку, які бегаў па даху разбуранага дома, знесенага тры тыдні таму ў адкрытае мора ў выніку магутнейшага землятрусу і цунамі. У надзеі адшукаць ацалелых людзей, ратаўнікі спусціліся на дах дома. Людзей на знайшлі, але выратавалі сабаку. Кадры шчаслівага выратавання абляцелі ўвесь свет. Захутанага ў коўдру сабаку, якога на палубе карабля кармілі супрацоўнікі берагавой аховы, пабачыў і гаспадар. У панядзелак сабака Бань вярнуўся да яго.

Глядзі яшчэ: Кранальнае відэа з Японіі: сабака ахоўвае свайго параненага сябра пасля цунамі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?