Лівія гатовая да правядзення выбараў і палітычных рэформаў, але толькі з умовай, што лівійцы самі вырашаць пытанне пра тое, павінен Муамар Кадафі заставацца на чале дзяржавы ці яму неабходна сысці,
заявіў у ноч на аўторак прадстаўнік лівійскага ўрада Муса Ібрагім.

«Мы можам мець любую палітычную сістэму, любыя перамены: канстытуцыя, выбары, усё што заўгодна. Але нас павінен весці за сабой наш лідар. Такі наш падыход», — цытуе яго «Бі-Бі-Сі».

«Хто уласна вы [Захад] такія, каб вырашаць, што павінен рабіць народ Лівіі? Чаму б вам не дазволіць лівійскаму народу вырашаць яго будучыню, варта заставацца нашаму лідару на чале дзяржавы ці не і ці варта нам змяняць палітычную сістэму?» — сказаў Ібрагім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?