Новая хваля перасьледу беларускай апазыцыі спарадзіла новую хвалю палітычнай эміграцыі зь Беларусі. Прыклады Алеся Міхалевіча і Натальлі Радзінай — самыя апошнія і самыя паказальныя для гэтай хвалі.
25 сакавіка, выступаючы з кароткай прамовай каля магілы Прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе, Алесь Міхалевіч аптымістычна заявіў, што эміграцыйным палітыкам быць не зьбіраецца, і пажадаў усім прысутным наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка сустракаць у Менску як дзяржаўнае сьвята.
Безумоўна, калі чалавек хоча заставацца рэальным палітыкам і мець уплыў на сытуацыю сваіх суграмадзян, дык у эміграцыі дзеля гэтага зашмат магчымасьцяў няма.
У гэтым сэнсе, у айчыне — турэмнае зьняволеньне «працуе» на палітыка ня менш, чым яго палітычная дзейнасьць на волі.
А вось як «працуе» эміграцыя на палітыка — справа няясная.
У гісторыі здараліся яскравыя вяртаньні ў палітыку людзей, якія былі вымушаныя эміграваць(прыкладам, Хуан Пэрон вярнуўся на пост прэзыдэнта Аргентыны пасьля 18 гадоў у выгнаньні), але ў нашай частцы сьвету — гэта вельмі рэдкія выпадкі.
Насамрэч, у галаву прыходзяць толькі вяртаньні Валдаса Адамкуса ў Літву і Вайры
Томас Хэндрык Ільвэс, які таксама стаў прэзыдэнтам Эстоніі, эмігрантам, прынамсі ў тэхнічным сэнсе, ня быў. Ён нарадзіўся ў Стакгольме, у сям’і ўцекачоў з Эстоніі.
Найбліжэй да мадэлі пасьпяховага вяртаньня эмігранта ў вялікую палітыку ў нашай частцы сьвету стаіць міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі,які эміграваў са сваёй краіны ў 1981 годзе (ён тады быў усяго ліцэістам) і вярнуўся ў 1992.
Палітычная эміграцыя зь Беларусі, якую запачаткавалі Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у 1996 годзе — яна ўсё разьлічвае на тое, што можа вярнуцца ў краіну, у якой у яе засталіся як прыхільнікі, так і ворагі,
ды засталася агульная памяць грамадзкага кантэксту,
у якім адбывалася колішнія палітычныя бітвы і сутычкі паміж яе прыхільнікамі і ворагамі.
А што, калі час ідзе наперад, паміраюць старыя прыхільнікі і ворагі, нараджаюцца новыя, і паволі, але няўхільна мяняецца грамадзкі кантэкст? Ці магчыма вяртаньне?
Я дакладнага адказу на гэтае пытаньне ня ведаю.
Але мне прыгадваецца ў сувязі з гэтым мой паўгадовы побыт у
Я гаварыў з гэтымі эмігрантамі амаль паўвеку пасьля таго, як яны пакінулі Беларусь. Яны ўсё жылі ў Амэрыцы, у Амэрыцы былі ў іх ужо ня толькі дзеці і ўнукі, але часам і праўнукі.
А кантэкст, які гэтыя эмігранты пакінулі ў Беларусі, нікому акрамя іх — і мяне, прынагоднага дасьледніка і аўтара кніжкі пра іх — ня быў цікавы.
Некаторыя зь іх вярнуліся ў Беларусь у пачатку





