Верталёты ААН нанеслі ў панядзелак ракетныя ўдары ў Абіджане, побач з рэзідэнцыяй Ларана Гбагбо, які адмаўляецца пакідаць пост прэзідэнта Кот-д’Івуара,
паведамляе Reuters.
Авіяўдары таксама былі нанесеныя па дзвюх вайсковых базах у межах гэтага горада. Раней ААН абвясціла аб пачатку ваеннай аперацыі ў Кот-д’Івуары. Яе мэтай была абвешчаная неабходнасць вываду з ладу ўзбраення Гбагбо.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў, што сілы Гбагбо спрабавалі выкарыстаць зброю супраць мірнага народа і «блакітных касак».
Тым часам Францыя працягвае пасылаць у Кот-д’Івуар сваіх вайскоўцаў для абароны французскіх грамадзян. У гэтай афрыканскай краіне, былой французскай калоніі, пражывае 12 тыс. французаў.
У панядзелак у Кот-д’Івуар прыбылі яшчэ 150 французскіх вайскоўцаў. Гэтая рота падмацавання была накіравана з Габона, дзе размяшчаецца пастаянная база французскіх узброеных сілаў, паведамляе RFI.
На сённяшні дзень французская ваенная місія «Лікорн» у Кот-д’Івуары налічвае 1650 чалавек. Французскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт Абіджана.
gazeta.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ